Яндекс.Метрика

12 снежня 2019 года

 

У літаратурнай гасцёўні адбылася прэзентацыя рамана В. Шытыка «Где-то на белом свете». Раман напісаны аўтарам ў жанры фэнтэзі. Гэта новая старонка ў творчасці Валянціны Мікалаеўны. У абмеркаванні новага рамана прынялі ўдзел пісьменнік Д. Вінаградаў, Т. Каляда, В. Бокуць-Чабатарова, В. Шыбут. З цёплымі прывітальнымі словамі да аўтара звярнулася дырэктар раённай бібліятэкі Аксана Драчан. Прысутныя пажадалі Валянціне Мікалаеўне натхнення, новых цікавых сюжэтаў і вялікай колькасці чытачоў.