20 снежня 2018 года

 

У гэты дзень вучні  сярэдняй школы №1 імя А. С. Пушкіна наведалі бібліятэку, дзе ім было прапанавана мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Салжаніцына. "Александр Солженицын: Личность. Творчество. Время" -  такую назву атрымаў вечар-партрэт на працягу якога школьнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам вядомага рускага пісьменніка, яго творчымі здабыткамі, прагледзелі дакументальны фільм.

26 снежня 2018 года

 

Сваіх сяброў, калег па літаратурным аб'яднанні "Нёманец" сабрала 26 снежня ў літаратурнай гасцёўні цэнтральнай бібліятэкі на творчы вечар Вольга Бокуць-Чабатарова.

Гаспадыня вечара пазнаёміла прысутных са сваімі літаратурнымі здабыткамі адыходзячага года: з літаратурна-мастацкім выданнем "Мой родны край, мая любоў", якое з'явілася ў суаўтарстве з Сяргеем Шараём, фотакарэспандэнтам раённай газеты "Чырвоная зорка", новымі дзіцячымі казкамі.

Вольга Рыгораўна чытала свае творы, спявала песні ўласнага сачынення, расказвала пра сябе і сваю творчасць. Госці таксама прыйшлі не з "пустымі рукамі". Яны віншавалі аўтара цёплымі словамі, дарылі кветкі і ўсмешкі.