Яндекс.Метрика

5 сакавіка 2020

 

Напярэдадні Дня жанчын у літаратурнай гасцёўні на сустрэчу ў клубе “Мая сям’я” сабраліся жанчыны, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. З цёплымі прывітальнымі словамі да іх звярнуліся супрацоўнікі бібліятэкі, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Герман.  Падарункі з нагоды свята зрабіла старшыня пярвічнай арганізацыі Вярбіцкая Наталля Мікалаеўна. Затым у нязмушаным дыялогу жанчыны распавядалі пра сваіх дзяцей, дзяліліся вопытам выхавання, прыгадвалі цікавыя эпізоды са сваёй асабістай педагагічнай практыкі.