15 сакавіка 2019 года
У рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі" бібліятэкары падрыхтавалі і правялі інфарміну "Конституция - символ эпохи" для вучняў сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы. Вучні даведаліся аб значэнні Канстытуцыі для дзяржавы ўвогуле і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Пазнаёміліся з асноўнымі раздзеламі Канстытуцыі.
Для супрацоўнікаў бібліятэкі ў гэты дзень кіраўніцтвам установы была арганізавана інфрмацыйная гадзіна "Закон, по которому мы живём".
14 сакавіка 2019 года
75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам не помнить об этом нельзя”, якую падрыхтавалі бібліятэкары.
Мерапрыемства адбылося 14 сакавіка ў Палацы культуры. Арганізатарамі яго выступілі раённыя саветы ветэранаў Уздзенскага і Стаўбцоўскага раёнаў на чале з кіраўнікамі Лычкоўскай Таццянай Іванаўнай і Лапко Наталляй Аляксандраўнай. На сустрэчу былі запрошаны ўдзельнікі клубаў “Залаты ўзрост”, што дзейнічае пры Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, “Неунывающие”(ТЦСАН г. Узда), аматарскі калектыў “Родны кут”(ТЦСАН г. Стоўбцы).
Вітальнымі словамі гасцей і ўдзельнікаў сустрэчы вітала намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама Федчанка Анжэла Алегаўна. Папуры песень ваенных гадоў слухалі прысутныя ў выкананні былога малалетняга вязня, а зараз члена рэвезійнай камісіі раённай арганізацыі ветэранаў, актыўнага ўдзельніка мерапрыемстваў саццэнтра г. Узда Любчанкі Івана Ермалаевіча.
Урыўкамі са сваіх твораў і вершамі вітаў слухачоў Карпуць Яўген Вікенцьевіч. Цікавую і разнастайную музычную праграму прывезлі уздзенцам госці са Стоўбцаў - аматарскі калектыў “Родны кут”.
28 сакавіка 2019 года
У літаратурнай гасцёўні бібліятэкі сабраліся прыхільнікі здаровага ладу жыцця на сустрэчу з Бондар Даніель Мікалаеўнай, урачом-валеолагам, аўтарам кнігі "Прочти и живи". Даніель Мікалаеўна дзялілася з прысутнымі сакрэтамі падтрымання здароўя праз правільнае харчаванне, фізічна актыўны лад жыцця, правільны эмацыянальны настрой. Аўтар прэзентавала кнігу, у якой падрабязна раскрыла свой вопыт і шлях да здаровага ладу жыцця. Сваімі думкамі, меркаваннямі яна шчыра дзялілася з чытачамі бібліятэкі, а напрыканцы сустрэчы пакінула аўтограф на падарачным экзэмпляры кнігі.