1 сакавіка 2018 года
1 сакавіка ў літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Труса сабраліся ўдзельнікі клубаў “Залаты ўзрост” і “Неунывающие”( дзейнічае пры раённым Доме культуры) на вечарыну вальса. Вядучая мерапрыемства – актыўная чытачка бібліятэкі – Валянціна Мікалаеўна Шытыка расказала пра гісторыю вальса, пазнаёміла з творчасцю вядомых кампазітараў: Ф. Шуберта, Ф. Шапэна, І. Штрауса, А. Грыбаедава і іншых кампазітараў. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя з праглядам відэаролікаў “Вальс фантазия” М.Глінкі, “Метель” Г. Свірыдава, “Сказки венского леса” І. Штрауса і інш. Свае самадзейныя музычныя творы прапанавалі публіцы Вольга Рыгораўна Бокуць-Чабатарова і Таццяна Цехнябедзіна.
Пасля ўдзельнікі мерапрыемства наведалі выставу “Філігранныя дзівосы”, што разгарнулася ў чытальнай зале бібліятэкі.
3-4 сакавіка 2018 года
Удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” прынялі ўдзел у прэзентацыі паэтычнага зборніка “Калі бярэшся за пяро” народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Мінскай вобласці.
Прэзентацыя адбылася на цэнтральнай пляцоўцы XXV Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу, якая была прысвечана тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін. Гучалі вершы ў выкананні Галіны Нічыпаровіч, Таццяны Цехнебедзінай, вершы і песні пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
16 сакавіка 2018 года
У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча-дыялог вучняў СШ №2 імя К. Крапівы і інструктара-валеолага Касабуцкай С.Л. “Пусть всегда будет завтра” - тэма сустрэчы, прапанаваная медработнікам вучням, гучала надзвычай актуальна. Барацьба з нікатынавай залежнасцю, умовы, якія штурхаюць моладзь да гэтага неабдуманага кроку, наступствы злоўжывання - гэтыя пытанні абмяркоўваліся за круглым сталом і абуджалі школьнікаў задумацца над выбарам сваёй будучыні.
21 сакавіка 2018 года
У цэнтральнай раённай бібліятэцы сабраліся сябры, аднадумцы, родныя і блізкія пісьменніцы Таццяны Цехнебедзінай, каб віншаваць яе з юбілеем.
Сустрэча атрымалася цёплай і шчырай. Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Алена Кучук расказала прысутным пра шлях юбіляркі ў літаратуру. Павіншаваць пісьменніцу завіталі С. А. Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябар Славамір Даргель, удзельнікі літаб’яднання “Нёманец”, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зенькавіцкай базавай школы Хворастава А.І. і інш. Гучалі вершы юбіляркі, словы віншаванняў дасылалі ў яе адрас родныя і блізкія. У мерапрыемстве прынялі ўдзел чытачы дзіцячай бібліятэкі Эма Іванова, Рома Максімовіч, Аліна Івановай з інсцэніроўкай апавядання - казкі Т. Цехнебедзінай “Спрэчка”. Сваё музычнае віншаванне падаравалі пісьменніцы ўдзельнікі хору ветэранаў “Надзея”.
22 сакавіка 2018 года
22 сакавіка 2018 года азмрочана сумнай для краіны датай. 75 год таму з карты Беларусі назаўсёды знікла вёска Хатынь, спаленая фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі.
Бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з супрацоўнікамі раённага Дома культуры падрыхтавалі для старшакласнікаў сярэдняй школы №2 літаратурна-публіцыстычную праграму “Хатынь - символ вечной памяти и скорби”. Вучням быў прапанаваны для прагляду дакументальны фильм “Хатынь”. Гучалі вершы, прысвечаныя гэтай жахлівай трагедыі, беларускіх і рускіх аўтараў, нашых землякоў. Усе разам хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.