Яндекс.Метрика

5 мая 2021 года

 

   У рамках патрыятычнага праекта "Вучым ганарыцца мінулым" да Дня Перамогі раённая бібліятэка сумесна з членам Союза пісьменнікаў Беларусі В.М.Шытыка правялі ўрок мужнасці “Этих дней не смолкнет слава” для навучэнцаў УА "Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй".

   Валянціна Мікалаеўна разам з юнакамі і дзяўчатамі перагарнула незабыўныя гераічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Песні ваенных гадоў на гэтым мерапрыемстве прагучалі ў выкананні былога вязня трох канцлагераў І.Я. Любчанка.

6 мая 2021 года

 

   На тэматычную вечарыну "Победные вёрсты войны", прысвечаную Дню Перамогі, сабраліся ўдзельнікі клуба “Залаты ўзрост”. 

   У гэты дзень было шмат успамінаў пра бацькоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай і перажылі ўсе нягоды ваеннага ліхалецця. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні ваеннай тэматыкі. Новыя творы прачытала член СПБ В.М. Шытыка, удзельнца літаб’яднання “Нёманец”; Т. Каляда, Н. Дубовік. Прагучала песня ў выкананні В. Бокуць-Чабатаровай. Былы кадравы афіцэр, палкоўнік М.К. Чыгір расказаў прысутным аб сваёй аўтабіяграфічнай аповесці “Леса, пустыни, горы, города и полигоны”. Са словамі віншавання са святам да ўдзельнікаў клуба звярнуліся дырэктар бібліятэкі А. Драчан і супрацоўнікі бібліятэкі.

14 мая 2021 года

 

   «Вера как подвиг» — пад такой назвай ў бібліятэцы прайшоў вечар памяці протаіерэя Міхаіла Навіцкага ў рамках бібліятэчнага праекта "Вучым ганарыцца мінулым".

  У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаяцель храма Пятра і Паўла протаіерэй Грыгорый Чарапеннікаў; краязнаўца, настаўнік гісторыі СШ №2 імя К.К.Крапівы А.М. Ярмольчык, вучні 10 класа раённай гімназіі.

   Аповед аб жыцці М.Навіцкага дапоўнілі супрацоўнікі бібліятэкі. На мерапрыемстве гучалі вершы і музычныя творы праваслаўнай тэматыкі. Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя, прысвечаная Міхаілу Навіцкаму і яго сям'і.

    Пра гераічны подзвіг сына Міхаіла Навіцкага - Мікалая, быў паказаны відэаролік, створаны на верш Д. Вінаградава “Запоздавшее письмо”.

18 мая 2021 года

 

   Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку наведала папулярная тэлевядучая праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Святлана Бароўская. Цікавай была размова вядучай з дырэктарам бібліятэкі, знаёмства з актыўнымі чытачамі і мясцовымі пісьменнікамі.

  Працягам сустрэчы была паездка здымачнай групы да чытачоў вёсак Стальбоўшчына, Падцацкія, Пад’ельнікі. Для мясцовых жыхароў была прыемная сустрэча.

    У час сустрэчы Святлана Аляксееўна падаравала чытачам бібліятэкі кнігі беларускіх аўтараў з аўтографамі.

30 мая 2021 года

 

   У рамках абласнога творчага марафону “Богат талантами наш край”, які адбыўся каля Палаца культуры, раённая бібліятэка арганізавала літаратурны дворык “Там дзе Нёмана выток — Уздзеншчына”. На ім размясціліся імправізаваны Куток пісьменніка, тэматычныя кніжныя выстаўкі “Літаратурная прастора” і “Краязнаўчая скарбонка”, дзе была прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў літаратура аб Уздзенскім краі, творы ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

    Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з пісьменнікамі Галінай Нічыпаровіч і Валянцінай Шытыка, даведацца аб іх творчасці. Для наведвальнікаў таксама была падрыхтавана традыцыйная літаратурная прышчэпка з вершамі аб родным краі уздзенскіх паэтаў ”Гучаць вершы землякоў”.