3 мая 2019 года
Чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба "Залаты ўзрост", які дзейнічае пры бібліятэцы, адбылася напярэдадні вялікага свята Перамогі, 3 мая. Удзельнікі клуба прынялі віншаванні ад супрацоўнікаў бібліятэкі, а затым дзяліліся ўспамінамі аб цяжкіх гадах ваеннага ліхалецця. Песні ваенных гадоў дарыла прысутным удзельніца хору "Надзея" Н. Шамянкова.
9 мая 2019 года
Супрацоўнікі раённай бібліятэкі і актыўныя ўдзельнікі літаб’яднання “Нёманец” у складзе дэлегацыі Уздзенскага раёна прынялі ўдзел у абласным свяце, прысвечаным 74-гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачыстым маршам па цэнтральным праспекце горада Жодзіна ўпершыню прайшла калона журналістаў, пісьменнікаў, бібліятэкараў. У пачатку гэтай калоны “рухалася” разгорнутая кніга саліднага памеру. З гонарам і высокай патрыятычнай свядомасцю крочылі актывісты грамадства, трымаючы ў руках сімвалічныя бутафорскія пер’і, а таксама фотаработы У.С. Цыдзіка.
14 мая 2019 года
Напярэдадні Дня сям'і у цэнтральнай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба "Мая сям'я". Мамы, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей прымалі віншаванні ад работнікаў бібліятэкі, вядучага спецыяліста сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі і турызму райвыканкама Наталлі Герман. Жанчыны абмяркоўвалі розныя пытанні выхавання, дзяліліся інфармацыяй, дасягненнямі і праблемамі ў выхаванні дзяцей.
29 мая 2019 года
У чарговы раз васьмікласнікі СШ №2 імя К.Крапівы наведалі раённую бібліятэку, дзе для іх была арганізавана сустрэча з медыцынскай сястрой кабінета здаровага ладу жыцця Святланай Касабуцкай і з фельчарам-валеолагам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталляй Лапустай.
Зноў і зноў медыцынскія работнікі б’юць трывогу з-за таго, што маладыя людзі спрабуюць ужываць тытунёвыя вырабы, наносячы тым самым непапраўную шкоду здароўю. Аўтарытэтна, з дэманстрацыяй відэаролікаў, медыкі расказалі аб наступствах ужывання шкодных рэчываў, а напрыканцы сустрэчы пажадалі школьнікам здаровых бяспечных канікулаў.
28 мая 2019 года
адбылася сустрэча супрацоўнікаў і наведвальнікаў раённай бібліятэкі з вядомай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са сваёй чарговай кнігай «Бесконечность любви, бесконечность печали…» - заключнай часткай дылогіі «Миг бесконечности». Наступная сустрэча з пісьменніцай плануецца ў кастрычніку бягучага года..