5 лістапада 2021 года
Раённая бібліятэка запрасіла аматараў прыгожага на арт-сустрэчу «Мир через искусство». Удзельнікаў мерапрыемства ў гэты дзень чакала знаёмства з мясцовым мастаком Віталіем Мкртчанам.
З мастаком бібліятэка супрацоўнічае ўжо некалькі гадоў, яго карціны заўсёды радуюць і здзіўляюць наведвальнікаў бібліятэкі. Мастак расказаў аб сабе і сваёй творчасці, разважаў разам з удзельнікамі мерапрыемства аб жывапісу ўвогуле, адказваў на пытанні.
У гэты дзень наведвальнікі бібліятэкі маглі азнаёміцца з разгорнутай кніжнай выстаўкай “Прекрасное пробуждает доброе” — на якой былі прадстаўлены альбомы па мастацтву, а таксама выданні з экспазіцыямі вядомых музеяў свету.
22 лістапада 2021 года
Адбылася прэзентацыя песеннага дыска “Букет пачуццяў”. Гэта дванаццаты музычны зборнік, выдадзены пад кіраўніцтвам Ірыны Карнаухавай, якая ўзначальвае абласны народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза музычных дзеячаў.
У музычным салоне гучалі песні творцаў Міншчыны на словы Ул. Цануніна, Ул. Карызны, А. Хацкевіч, В. Гіруць-Русакевіч, М. Кутаса, Б. Мацюк. Усе яны розныя, але напісаны з любоўю, кожны са сваім бачаннем і светаадчуваннем. Нямала музычных твораў прысвечана роднай Беларусі, тэме кахання, духоўным пачуццям.
Музыку на гэтыя вершы напісалі Дз. Сушко, Т. Кашчэва, Т. Захарыч, В. Каняхін, І. Карнаухава і інш. Многія песні выконваліся аўтарамі і адлюстроўвалі спеў жыцця ў сённяшнім шматгалосным гучанні.
Музычная сустрэча прыйшлася да спадобы ўсім удзельнікам, якія мелі магчымасць далучыцца да цудоўных імгненняў асалоды ад знаёмства з узнёслымі музычнымі творамі.