6 лістапада 2020 года
У рамках акцыі “Жаданы госць”, у літаратурнай гасцёўні адбылася сустрэча-знаёмства з мінскім мастаком Сяргеем Махначом.
У пачатку сустрэчы ён падараваў раённай бібліятэцы кнігі аб сваім дзядулі, навукоўцы Аляксандры Махначы, ураджэнца в. Хатляны Уздзенскага раёна,падзяліўся ўспамінамі пра дзядулю, расказаў пра сябе, пра свае карціны і творчыя планы.