6 лістапада 2019 года

 

Бібліятэка запрасіла наведвальнікаў на вечарыну "Песня в сердце человека", прысвечаную 90-годдзю вядомага расійскага кампазітара Аляксандры Пахмутавай.

Шмат цікавага ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб творчасці кампазітара, аб гісторыі стварэння некаторых песень. Праслухалі самыя вядомыя з іх.

14 лістапада 2019 года

 

14 лістапада адбылася доўгачаканая сустрэча чытачоў раённай бібліятэкі з вядомай у Беларусі і за яе межамі пісьменніцай - Наталляй Батраковай.

У добразычлівай атмасферы адбыліся нязмушаныя зносіны чытачоў і аўтара вядомых раманаў “Территория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, зборнікаў паэзіі. Наталля Мікалаеўна не толькі чытала вершы, адказвала на пытанні прысутных, але і спявала песні, распавядала пра цікавыя факты са свайго жыцця і творчасці.

Чытачы дарылі кветкі свайму любімаму аўтару, зычылі Наталлі Батраковай творчага натхнення, прызнання чытачоў, прынялі актыўны ўдзел у аўтограф-сесіі.

21 лістапада 2019 года

 

На традыцыйнай восеньскай сустрэчы пад назвай “Хай родзіць творчасці палетак” сустрэліся паэты літаратурных аб’яднанняў: “Нёманец” (Узда), “Выток” (Дзяржынск). Сустрэча мела фармат своеасаблівых літаратурных, творчых дажынак.

Паэты і празаікі распавядалі пра свае творчыя вынікі, дасягненні, дзяліліся творчымі планамі. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўвазе ўдзельнікам мерапрыемства відэаролік аб пяцігадовым юбілеі Палаца культуры і творчай рабоце бібліятэкі.

У гэты дзень прагучала шмат вершаў у выкананні аўтараў, разважанняў аб літаратуры, прагучалі аўтарскія песні ў выкананні Тамары Кашчэва (Дзяржынск) і Алы Шыбко (Узда).

Творчая сустрэча літаратараў Уздзеншчыны і Дзяржыншчыны атрымалася пазнавальнай, цікавай і эмацыянальнай.