3 ліпеня 2021 года
Супрацоўнікі раённай бібліятэкі ў складзе дэлегацыі Уздзенскага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе “Курган Славы”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
14 ліпеня 2021 года
Адбылася сустрэча супрацоўнікаў бібліятэкі з сенатарам парламента Валерыям Гайдукевічам. Актуальная размова прайшла пад назвай “Аб тым, што нас яднае”. Напрыканцы сустрэчы дэпутат падараваў раённай бібліятэцы кнігі і адказаў на пытанні прысутных.
15 ліпеня 2021 года
У рамках акцыі «Маршрутами памяти, маршрутами единства» адбылася “Эстафета единства”. Гэта своеасаблівая краязнаўчая экспедыцыя РГА “Белая Русь” г. Салігорска. Удзельнікі экспедыцыі наведалі наш горад, дзе іх у раённым Доме культуры сустракалі старшыня РГА “Белая Русь” Алена Герасімовіч, прадстаўнікі арганізацыі, супрацоўнікі раённага Дома культуры і раённай бібліятэкі.
Хлебам-соллю віталі прадстаўнікі раённай арганізацыі гасцей з Салігорска. Ім былі ўручаны сувенірныя свечкі з сімволікай Уздзенскага раёна. У сваю чаргу прадстаўнікі дэлегацыі Салігорска ўручылі гаспадарам соль, здабытую на ААТ “Беларуськалій”.
Гасцям была прапанавана экскурсія па бібліятэцы з наведваннем літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка”.
Удзельнікі дэлегацыі азнаёміліся з літаратурнымі і кразнаўчымі экспазіцыямі, зацікавіліся рарытэтнымі экспанатамі, кнігамі, выдадзенымі ў пачатку мінулага стагоддзя.
Напрыканцы сустрэчы гасцям была прапанавана традыцыйная літаратурная прышчэпка з вершамі паэтаў Уздзеншчыны.
24 ліпеня 2021 года
Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у культурна-спартыўным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпу”, які адбыўся ў Салігорску.
Літаратурна-забаўляльная сядзіба “Там дзе Нёмана выток — Уздзеншчына” уключала ў сябе фотазону “Ехаў Дзедка на кірмаш, з ім на возе Баба…” па сатырычных байках класіка беларускай літаратуры К. Крапівы, ”Літаратурнае сузор’е”, кніжна-ілюстраваную выставу твораў пісьменнікаў Уздзеншчыны з рарытэтнымі экспанатамі з фондаў раённай бібліятэкі.
Наведвальнікам літаратурнай сядзібы прапаноўвалася традыцыйная літаратурная “прышчэпка” “Шчодрая паэтамі родная старонка”