Яндекс.Метрика

22 ліпеня 2020 года

 

Адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Гайдукевіча Валерыя Уладзіміравіча з супрацоўнікамі раённай бібліятэкі і раённага Дома культуры. Атрымалася шчырая размова.

29 ліпеня 2020 года

 

На прэзентацыю дзіцячага зборніка «Советы ребятам и зверятам» удзельніцы літаб’яднання “Нёманец” В. Бокуць-Чабатаровай у літаратурнай гасцёўні сабраліся супрацоўнікі бібліятэкі, чытачы, калегі аўтара па літаб’яднанню “Нёманец”.

В. Бокуць-Чабатарова расказала як ствараўся зборнік, якія вершы для маленькіх чытачоў былі ў яго змешчаны. Некалькі вершаў прагучала ў выкананні Вольгі Рыгораўны.

Удзельніца літаб’яднання “Нёманец” Тамара Каляда таксама расказала прысутным пра свае творчыя планы, аб новых паэтычных зборніках, якія не так даўно пабачылі свет і падзялілася ўражаннямі аб сустрэчы на чарговым пасяджэнні абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.