6 ліпеня  2018 г.

 

У літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з пісьменнікам Анатолем Андрэевым.  Госць пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства са сваёй творчасцю, з кнігамі, якія ў розны час пабачылі свет, падзяліўся бачаннем стану сучаснай літаратуры. А затым пачаўся дыялог з прысутнымі. Удзельнікі мерапрыемства, а большасць з іх гэта члены літаб'яднання "Нёманец", таксама пазнаёмілі госця са сваёй творчасцю, расказалі пра літаратурныя здабыткі, падаравалі свае кнігі. Сустрэча-знаёмства атрымалася вельмі цеплай і добразычлівай.