6 лютага 2019 года

 

"Жизнь дана на добрые дела" - такую назву атрымаў урок, праведзены бібліятэкарамі 6 лютага для вучняў 8 клася сярэдняй школы №1 імя А. С. Пушкіна. У гэты дзень у літаратурнай гасцёўні абмяркоўвалася спрадвечная тэма супрацьдзеяння дабра і зла, узнімаліся актуальныя пытанні маральна-этычных якасцей сучаснага чалавека. Навучэнцы абмяркоўвалі прагледжаны відэаролік, узгадвалі прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя тэме дабра, уважліва слухалі выступленне запрошанага госця - Шытыкі Валянціны Мікалаеўны - удзельніка літаратурнага аб'яднання "Нёманец". А напрыканцы сустрэчы дзяліліся сваімі ўражаннямі.

6 лютага 2019 года

 

Для выхаванцаў санаторнай школы ў гэты дзень бібліятэкары падрыхтавалі пазнавальную мультымедыйную віктарыну  "Мая Радзіма - Уздзеншчына", пытанні якой закранулі розныя напрамкі культурна-асветніцкага развіцця нашай малой радзімы. Акрамя таго, школьнікам быў прапанаваны для прагляду відэафільм "Уздзенская ідылія".

8 лютага 2019 года

 

Cупрацоўнікі Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і ўдзельнікі літаб’яднання “Нёманец” прынялі ўдзел у прэстыжным кніжным форуме – 26 Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Цікава і змястоўна прайшла прэзентацыя кнігі “Ад калыханкі да забаўлянкі” з удзелам аўтараў – пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Галіна Нічыпаровіч і Таццяна Цехнебедзіна разам з іншымі пісьменнікамі чыталі свае вершы ў паэтычным аўтобусе, які рухаўся па маршруце “ст.м.Няміга – Кніжная выстаўка”.

14 лютага 2019 года

 

30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана быў прысвечаны вечар памяці, які адбыўся 14 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класа сярэдняй школы  №2 імя К. Крапівы на чале з настаўнікам гісторыі Ярмольчыкам Андрэем Мікалаевічам, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, маёр у адстаўцы Міхаіл Іванавіч Бокуць, яго жонка Вольга Рыгораўна Бокуць-Чабатарова, удзельніца літаратурнага аб’яднання “Нёманец”.

Для падлеткаў такая сустрэча стала своеасаблівым урокам мужнасці і гераізму, адданасці абавязку і ўзаемападтрымкі.

21 лютага 2019 года

 

Бібліятэка сабрала на тэматычны вечар “Не для войны рождаются мужчины”  ўдзельнікаў клуба “Залаты ўзрост”. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі прысутных мужчын са святам Дня абаронцы Айчыны. За кубачкам гарбаты прысутныя ўспаміналі пра баявыя шляхі вайскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра лёсы тых, хто служыў у радах савецкіх Узброеных сіл. Удзельнікі сустрэчы прыгадалі песні, кнігі, кінастужкі пра абаронцаў Айчыны, пра сілу і моц Узброеных сіл нашай рэспублікі.

gallery/sdc11156

15 лютага 2019 года

 

У раённую бібліятэку былі запрошаны ўдзельнікі мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана - ваеннаслужачыя Фаніпальскай вайсковай часці. Маладым спецназаўцам бібліятэкары расказалі пра работу раённай бібліятэкі, пазнаёмілі з выстаўкамі, кніжнымі навінкамі, расказалі пра знакамітых людзей нашага раёна.