2 лютага 2018 года

 

У літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся гурткоўцы з СШ №2 імя К. Крапівы на мультымедыйную краязнаўчую віктарыну "Мая Радзіма - Уздзеншчына". Яна складалася з пяці частак, якія былі прысвечаны знакавым мясцінам Уздзеншчыны, гістарычным і архітэктурным помнікам, вядомым мясцінам. Вучні ўважліва слухалі інфармацыю, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны і дэманстравалі добрыя веды гісторыі свайго краю.  Да таго ж бібліятэкары пазнаёмілі юных краязнаўцаў з літаратурай гэтай тэматыкі, што знаходзіцца ў фондах бібліятэкі.

15 лютага 2018 года

“Из пламени Афганистана” - такую назву атрымала літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, што адбылася 15 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Сумесна з супрацоўнікамі раённага Дома культуры бібліятэкары арганізавалі сустрэчу былых удзельнікаў вайны ў Афганістане. Зала бібліятэкі сабрала шмат гасцей, у ліку якіх не толькі ветэраны горнай вайны, але і прадстаўнікі ўлады раёна, грамадскіх арганізацый, актыўныя чытачы, самадзейныя паэты і пісьменнікі, проста неабыякавыя людзі. Гучалі вершы, музыка, успаміны, а таксама словы падзякі, пажаданні моцнага здароўя і шчасця ветэранам.

8 лютага 2018 года

цэнтральную раённую бібліятэку наведалі навучэнцы Уздзенскага сельскагаспадарчага ліцэя. Для моладзі напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў была распрацавана і праведзена квест-гульня “Я - молодой избиратель”.

Падзяліўшыся на дзве каманды, юнакі і дзяўчаты праходзілі этапы гульні і паказвалі нядрэнныя веды ў галіне выбарчага права. Аб гэтым сведчыць  хуткасць і дакладнасць выкананых заданняў, і, як вынік,  сабранае выслоўе “Не знать закон есть грубая неосторожность”. Пасля Юлія Зяневіч першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ правяла для моладзі акцыю “Напішы пажаданне дэпутату”.

27 лютага 2018 года

 

27 лютага ў канцэртнай зале Палаца культуры адбылася юбілейная вечарына, прысвечаная 75-годдзю пісьменніка Дзмітрыя Вінаградава. Вечарына падаравала прысутным сустрэчу  з пісьменнікам, краязнаўцам, і, наогул, з цікавым чалавекам. У гэты дзень Д. Вінагарадаў прымаў шмат віншаванняў. На юбілейную вечарыну завіталі С. А. Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец”(г. Узда), літаратурна-паэтычнага клуба “Выток”(г. Дзяржынск), старшыня раённага Саюза афіцэраў Я. М. Уласевіч, старшыня Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў Т. І. Лычкоўская і іншыя.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі з лялечнай інсцэніроўкай казкі Д. Вінаградава “Почему кот с собакой не дружат”, гучалі вершы ў выкананні вучняў раённай гімназіі Эмы Івановай, Дар’і Падгайскай, Аліны Івановай. З захапленнем удзельнікі вечарыны ўспрынялі выступленне бібліятэкараў раённай і сельскіх бібліятэк з інсцэніроўкай верша Д. Вінаградава “Дружная семейка”. Не пакінулі нікога раўнадушным выступленне ўнукаў і праўнукаў Дзмітрыя Леанідавіча, якія з вершамі і песнямі віншавалі дзядулю з юбілеем. У гэты святочны дзень свае віншаванні і добрыя песні даравалі юбіляру і ўсім прысутным удзельнікі народнага хору ветэранаў “Надзея”, супрацоўнікі раённага Дома культуры Карына Шыбко і Алег Каламіец.

20 лютага 2018 года

“Няведанне закону не вызваляе ад адказнасці” — выказванне, якое дайшло да нас з глыбінь рымскага права, і дагэтуль актуальнае для ўсіх грамадзян.  У Беларусі існуе мноства прававых нормаў, якія рэгламентуюць жыццё грамадства, у тым ліку маладых людзей рознага ўзросту.  З мэтай павышэння прававой свядомасці і распаўсюджвання прававых ведаў 20 лютага для старшакласнікаў СШ № 1 імя А. Пушкіна адбылася інфармацыйная гадзіна “Моладзі пра Закон” у рамках правядзення міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам”. Вучні даведаліся пра асновы права нашай краіны, таксама ім быў прадстаўлены двухтомнае выданне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь “Молодежь: права и обязанности”.