2  красавіка 2019 года

 

Літаратурна-музычны вечар "Агульная гісторыя, агульны лёс" прайшоў у раённай бібліятэцы ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.

Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале, тут жа была аформлена выстава, зроблены агляд літаратуры. Напярэдадні вечарыны амаль на працягу тыдня доўжылася інтэрактыўная віктарына, удзельнікам якой мог стаць любы чытач бібліятэкі. Некаторыя юрыдычныя аспекты сталі працягам далейшай зацікаўленай размовы, якая толькі пацвердзіла непахісную дружбу сярод народаў. Пра гэта гаварылі і ўраджэнцы Расіі, што прысутнічалі ў зале, і карэнныя беларусы. Такая ж думка праходзіла і праз увесь сцэнарый вечарыны, падрыхтаваны бібліятэкарам Аленай Кучук. Шмат станоўчых эмоцый падарыла ўсім выступленне народнага хору ветэранаў "Надзея", у выкананні якога гучалі песні на беларускай і рускай мовах.

 

 

11 красавіка 2019 года

 

Урок здароўя на тэму “Здоровье - знак благополучия” інструктар-валеолаг Уздзенскай ЦРБ С.Л. Касабуцкая правяла для навучэнцаў раённай гімназіі.

У літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі вучн ўважліва слухалі медыцынскага супрацоўніка, прагледзелі прапанаваны відэафільм, задавалі пытанні і атрымоўвалі на іх змястоўныя адказы.