4 красавіка 2018 года
Наведвальнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі і работнікі сельскіх клубных устаноў раёна віталі гасцей з Дзяржынска - майстроў у тэхніцы “джутавая філігрань” Савінаву Людмілу Пятроўну і Клімовіч Людмілу Аляксандраўну.
Майстры расказалі прысутным аб сваіх работах, правялі майстар-клас. Удзельніца літаб’яднання “Нёманец” В. Бокуць-Чабатарова прысвяціла гасцям верш, выканала песню.
Кіраўнік народнага клуба майстроў “Сузор’е” Уздзенскага раённага Дома культуры Святлана Шчэрбач правяла для ўдзельнікаў мерапрыемства экскурсію па Палацы культуры і расказала аб рабоце клуба. У выставачнай зале яна правяла майстар-клас па роспісу велікодных яек.
25 красавіка 2018 года
Для наведвальнікаў ТЦСАН у цэнтральнай раённай бібліятэцы быў праведзены ўрок духоўнасці “Валентина Минская. Святая XX века”.
Са сваім кіраўніком, інструктарам працатэрапіі Фаміной Т.І., наведвальнікі ТЦСАН завіталі ў бібліятэку. Напачатку для іх была падрыхтавана і праведзена экскурсія па выставах, што размешчаны ў чытальнай зале. А працягам мерапрыемства стаў прагляд дакументальнага фільма “Валентина Минская. Святая XX века”.