Яндекс.Метрика

2 кастрычніка 2020 года

 

    З добрым настроем сабраліся на пасяджэнне клуба “Залаты ўзрост”, прысвечанае Дню пажылога чалавека яго ўдзельнікі.

    У гэты дзень гучала шмат віншаванняў і пажаданняў усяго найлепшага ад дырэктара раённай бібліятэкі Аксаны Драчан, супрацоўнікаў аддзела абслугоўвання і інфармацыі, старшыні раённага Савета ветэранаў Т.І. Лычкоўскай.

   Свае вершы чыталі Вольга Бокуць-Чабатарова, Тамара Каляда, Галіна Нічыпаровіч. Эмацыянальна чытала вершы Р. Барадуліна і спявала песні Ніна Канстанцінаўна Дубовік. Наўвогул, у гэты дзень у гасцёўні гучала шмат песень, вершаў, жартаў. Удзельніцы клуба распавядалі аб сваім жыцці, дзяліліся ўспамінамі і нават танцавалі пад мелодыі песень Вольгі Бокуць-Чабатаровай.

 На мерапрыемстве былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу "Ветэранскі падворак-2020". Актыўная ўдзельніца конкурсу Алена Дрэка атрымала дыплом і падарунак ад раённага Савета ветэранаў. Прысутныя маглі азнаёміцца з ветэранскімі падворкамі прагледзеўшы мультымедыйную прэзентацыю. 

13 кастрычніка 2020 года

 

      “Пяшчотай, ласкавай самай” — такую назву мела літаратурна-музычная кампазіцыя якая была падрыхтавана супрацоўнікамі бібліятэкі да Дня маці. Як заўсёды на гэта свята былі запрошаны матулі, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Для іх гучалі вершы, песні і віншаванні ад супрацоўнікаў бібліятэкі.

      Для матуль, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку быў падрыхтаваны агляд матэрыялаў па прававых ведах часопісаў Алеся” і “Гаспадыня”. Кожная з матуль атрымала памятку, распрацаваную ў раённай бібліятэцы «Бесконфликтное общение родителей с подростком».

14 кастрычніка 2020 года

 

    14 кастрычніка, у Дзень маці, для чытачоў раённай бібліятэкі была праведзена раённая акцыя-камплімент “Поздравим маму вместе”. У рамках якой была падрыхтавана кніжная выстаўка “За всё тебя благодарю”, аформлена імправізаванае дрэва з выказваннямі пісьменнікаў пра маці.