10 кастрычніка 2019 года

 

На вечар-віншаванне, прысвечаны Дню маці  раённая бібліятэка па добрай традыцыі запрасіла жанчын, якія гадуюць прыёмных дзяцей.

У гэты дзень у іх адрас гучалі віншаванні ад супрацоўнікаў бібліятэкі, ад галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Наталлі Герман. За святочным салодкім сталом было шмат усмешак, былі выказаны цёплыя словы ў адрас мам. І як заўсёды, жанчыны распавядалі пра сваіх выхаванцаў, дзяліліся іх дасягненнямі, давалі адна адной слушныя парады.

24 кастрычніка 2019 года

 

На актуальную размову "Вся правда о вредных привычках" бібліятэка запрасіла вучняў 9 класа СШ №2 імя К. Крапівы і фельчара-валеолага РЦГиЭ Лапусту Н. П. Вучні ўважліва слухалі расповед медыцынскага работніка пра шкодныя звычкі і іх уздзеянне на арганізм чалавека, узгадвалі асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця і іх станоўчасць для фарміравання карысных звычак. А напрыканцы размовы прагледзелі відэафільмы гэтай тэматыкі.