25 кастрычніка 2018 года
У літаратурнай гасцёўні раённая бібліятэка сабрала ўдзельнікаў клуба “Залаты ўзрост” на тэматычную вечарыну, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння УЛКСМ. Маладыя душою, актыўныя чытачы і ўдзельнікі многіх мерапрыемстваў, што ладзяцца ў бібліятэцы, былыя камсамольцы шчыра дзяліліся ў гэты дзень сваімі ўспамінамі. І хоць аб былым камсамольскім жыцці ім нагадваюць сёння толькі камсамольскія білеты і значкі, - не забылася сэрца, памяць жыве, прымушаючы рухацца наперад. Цёплымі словамі ўдзячнасці камсамолу былі прасякнуты расказы кожнага з прысутных.