22 жніўня 2019 года
Літаратурная гадзіна да 125-годдзя з дня нараджэння М. Зошчанкі сабрала ў літаратурнай гасцёўні сяброў бібліятэкі. Шмат цікавага прапанавалі бібліятэкары аматарам літаратуры, якія завіталі на мерапрыемства: цікавыя матэрыялы з біяграфіі пісьменніка, архіўныя фотаздымкі, урыўкі з мастацкай стужкі па апавяданнях М. Зошчанкі “Не может быть”, апавяданні М. Зошчанкі ў выкананні акцёраў А. Філіпенкі, М. Трафімава. На працягу сустрэчы гучала музыка 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя.
Напрыканцы бібліятэкары чытальнай залы чыталі апавяданні “Аристократка”, “Баня”, “История болезни”, “Качество продукции”.