1 жніўня 2018 года
Імя беларускага кампазітара Ігара Лучанка вядома не толькі ў нашай Беларусі, але і за яе межамі. Ён упісаў яркую старонку ў гісторыю песеннай культуры 20-га стагоддзя.
1 жніўня ў літаратурнай гасцёўні прайшло мерапрыемства “Лёс яго – песня”, прысвечанае 80-гадоваму юбілею кампазітара. Аб яго творчым шляху, грамадскай дзейнасці, чалавечых якасцях расказала вядучая мерапрыемства.
У гэты дзень гучала шмат песень, напісаных кампазітарам: “Памяць сэрца”, “Вераніка”, “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Бярозка”, і інш. У выкананні В. Вуячыча, ансамбля “Песняры”, Л. Барткевіча. Удзельнікі валанцёрскай вакальнай групы “Журавінка” таксама выканалі некалькі песень І. Лучанка: “Майскі вальс”, “Дабрыня”, ”Полька беларуская”. Мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная кампазітару дапоўніла яго літаратурна-музычны партрэт.
24 жніўня 2018 года
У літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся госці для таго, каб павіншаваць Яўгена Уласевіча, старшыню Уздзенскага аддзялення Беларускага Саюза афіцэраў, з выхадам з друку кнігі дакументальнай прозы “Гвардии комбат”. Гэта кніга прысвечана незаслужана забытаму подзвігу нашага земляка Гундзіловіча Паўла Міхайлавіча, ураджэнца вёскі Ліцвяны.
Павіншаваць аўтара ў гэты дзень прыйшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі К.Л. Іванова, настаўнік гісторыі СШ №2 імя К.Крапівы А.М. Ярмольчык, член саюза пісьменнікаў Беларусі пісьменнік Д.Л. Вінаградаў, падпалкоўнік у адстаўцы В.А. Зябора.
Асобыя словы падзякі гучалі ў адрас аўтара ад намесніка дырэктара бібліятэкі Святланы Анатольеўны Максімовіч, кранальным было выступленне Вольгі Бокуць-Чабатаровай, якая выканала песню, словы якой сталі своеасаблівым эпіграфам для кнігі Яўгена Уласевіча.