Яндекс.Метрика

1 верасня 2021 года

 

         Па добрай традыцыі бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы для вучняў гарадскіх школ. Ім быў прапанаваны ўрок ведаў “Да вытокаў душой дакрануцца”, які пачынаўся з экскурсіі па бібліятэцы, а затым у літаратурнай гасцёўні вядучая мерапрыемства расказала пра гістарычны шлях пісьменнасці на Беларусі, пра знакамітых асветнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Міколу Гусоўскага, Сімяона Полацкага і Сымона Буднага. Пра выдатнага беларускага першадрукара вучні 9 класа раённай гімназіі даведаліся з відэароліка “Францыск Скарына – таямніцы вялікага асветніка”.

       У рамках Года народнага адзінства для вучняў 9 класа сярэдняй школы №1 імя А.С.Пушкіна была праведзена гадзіна патрыятызму “Единство белорусского народа – основа независимости страны” з праглядам мультымедыйнай прэзентацыі. Пісьменніца Валянціна Шытыка расказала пра гісторыю, традыцыі і культуру беларускага народа, галоўныя якасці беларусаў.

4 верасня 2021 года

 

       Раённая бібліятэка запрасіла вучняў 10-11 класаў раённай гімназіі на мерапрыемства, якое праводзілася ў рамках ХХVІІІ Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарогамі да святыняў”. У праграме сустрэчы адбыўся паэтычны батл “Чытаем вершы беларускіх паэтаў” і гульня “Крынічныя словы роднай мовы”. Для навучэнцаў таксама было падрыхтавана гістарычна-літаратурнае падарожжа “Старая кніга расказала”. Вучні шукалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў у конкурсе “Гаджэт у дапамогу”. У гэты дзень на сустрэчу пад назвай “Дыялог пакаленняў” да навучэнцаў  прыйшлі пісьменнікі В. Шытыка і Д. Вінаградаў, а таксама ўдзельнікі літаб’яднання “Нёманец” Т. Каляда і В. Бокуць-Чабатарова. І нарэшце, на свята завіталі доўгачаканыя госці — прадстаўнікі ХХVІІІ Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарогамі да святыняў” начале з пісьменнікам, фотакарэспандэнтам газеты “Звязда” Яўгенам Пясецкім, які расказаў прысутным аб мэтах і задачах экспедыцыі і падараваў бібліятэке кнігі духоўнай тэматыкі. Затым за круглым сталом адбылася размова гасцей і ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец”.

5 верасня 2021 года

 

      Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у XXVIІІ Дне беларускага пісьменства, які адбыўся ў г. Капыль Мінскай вобласці пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае».

   Бібліятэка разгарнула для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства тэматычна-забаўляльную пляцоўку "Там, дзе Нёмана выток Уздзеншчына...".

     На працягу дня дырэктар раённай бібліятэкі А.В.Драчан і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі С.А.Нісцюк знаёмілі наведвальнікаў пляцоўкі з жыццём і творчасцю класікаў пісьменніікаў-землякоў, рарытэтнымі выданнямі, асабістымі рэчамі пісьменнікаў, якія былі падараваныя раённай бібліятэцы. Творы сучасных аўтараў - удзельнікаў літаратурнага аб'яднання "Нёманец" былі прадстаўлены на кніжнай выставе "Прастора творчасці".

     Завітала на тэматычную пляцоўку генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Юр'еўна Кніжнікава.

      Выклікала цікавасць ў дзяцей і дарослых імправізаваная фотазона "Ехаў дзедка на кірмаш..." па творах К. Крапівы.

11 верасня 2021 года

 

      Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у рэгіянальным фестывалі-кірмашы “Бульбяны фэст”, які адбыўся ў аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна. На свята бульбы завітаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, каб адкрыць сімвалічны знак Бульбе.

        Удзельнікам свята была прапанавана тэматычная кніжная выстаўка “Славім бульбу беларускую”, літаратурная прышчэпка з цытатамі вершаў пра бульбу, паэтычна-бульбяны кошык і інш.

16 верасня 2021 года

 

      Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у раённым свяце да Дня народнага адзінства. У рамках патрыятычнай акцыі “Сила в единстве! За Беларусь!” была падрыхтавана  разгорнутая тэматычная кніжная выстаўка “Беларусь — гэта мы!”, якая зацікавіла сваім зместам удзельнікаў свята. Навучэнцы школ горада з цікавасцю знаёміліся з выданнямі, якія былі размешчаны на выстаўцы.