3 лютага 2021 года
Супрацоўнікі раённай бібліятэкі былі запрошаны ў СШ № 2 імя К.К.Крапівы на мерапрыемства “Православные книги: история и современность”. Для вучняў была падрыхтавана прэм’ера кнігі «Белорусский «Букварь»: из глубины столетий». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб факсімільным выданні “Буквара”, які быў надрукаваны ў 1618 годзе ў Віленскім Свята Духавым манастыры. На мерапрыемства быў таксама запрошаны протаіерэй храма Пятра і Паўла Грыгорый Чарапеннікаў, які азнаёміў вучняў з калекцыяй старажытных царкоўных кніг і цікава аб іх расказаў.
24 лютага 2021 года
Чарговае пасяджэнне клуба "Залаты ўзрост" прайшло з нагоды Дня абаронцаў Айчыны. Пра асаблівасці службы танкіста, патрыятызм, адданасць воінскаму абавязку расказаў палкоўнік у адстаўцы Міхаіл Канстанцінавіч Чыгір, які 33 гады аддаў арміі. Апавяданне, прысвечанае бацьку-салдату, прачытала Валянціна Шытыка. Уласныя вершы дэкламавала Тамара Каляда.
Музычны падарунак падрыхтавала Наталля Шамянкова. Дапоўніў іх відэаролік, зроблены паводле твораў Дзмітрыя Вінаградава "Шестой ротный" і "Последний бой", прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мікалаю Навіцкаму. З задавальненнем паслухалі ўдзельнікі пасяджэння аўдыёзапіс з песнямі ў выкананні Пятра Лешчанкі.
24 лютага 2021 года
«Чудесный мир красок», арт-сустрэча на выстаўцы Сяргея Махнача для вучняў 8 класа
СШ №2 імя К.К.Крапівы.