Яндекс.Метрика

11 сакавіка 2020

 

Запрасілі вучняў 9 "А" класа сярэдняй школы №2 імя К.К.Крапівы на гадзіну карысных парад "Жыццё без шкодных звычак" з удзелам урача псіхіятра-нарколага Л.В.Гілеўскай і фельчара-валеолага Н.П.Лапусты. Для абмеркавання вучням былі прапанаваны відэаролікі "Береги себя" і "STOP! наркотики". Дыскусія была цікавай і карыснай. 

17 сакавіка 2020 года

 

У бібліятэцы адбыўся актуальны дыялог "Наше здоровье - в наших руках" з памочнікам урача-эпідэміёлага Уздзенскага РЦГіЭ Мігленай Аляксандраўнай Ганчаровай па прафілактыцы вірусных захворванняў у вясновы перыяд для супрацоўнікаў раённай бібліятэкі і раённага Дома культуры. Спецыяліст расказала аб абстаноўцы па захворванню, якая склалася на сённяшні дзень, нагадала прысутным аб асноўных мерах перазасцярогі для абароны ад COVID-19, дала рэкамендацыі па асабістай гігіене, адказала на пытанні прысутных.