Сябры, землякі,
прыхільнікі беларускай літаратуры!
Мы, бібліятэкары Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Труса, звяртаемся да вас з калыскі Нёмана-бацькі, з калыскі, якая выпеставала сузор’е таленавітых людзей, што плёнам працы і думак уславілі родны край.
Віртуальны музей пазнаёміць вас з жыццём і творчасцю аднаго з таленавітых беларускіх савецкіх паэтаў пачатку XX стагоддзя – Паўлюка Труса.
Вядома ж, вы чулі гэта імя, і, верагодна, шмат ведаеце пра паэта. Аднак прыцягальнасць гістарычных даследаванняў менавіта ў тым, што чым больш паглыбляешся ў іх, тым больш ярка выяўляецца Асоба чалавека – грамадзяніна, паэта.
Мы чыталі і перачытвалі, мы здзіўляліся, сумняваліся, спрачаліся, і, урэшце, вырашылі прадставіць увесь спектр успамінаў родных, аднадумцаў, вядомых літаратараў Беларусі, землякоў.
Кароткае жыццё было наканавана паэту, на яго літаратурную дзейнасць прыйшлося ўсяго 6 гадоў, аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларускай літаратуры яшчэ пры жыцці, стаўшы яе класікам.